Не трэба мне болей скакаць пад чужую дудку, бо зараз ёсць свая:)))
Мая флейтачка проста цуда!!! Цяпер я разумею, чаму ўсе так ахвотна бяруцца менавіта за гэты інструмент. З сакавіка я ўсё марыла асвойтаць які-небудзь духавы інструмент. Да гэтага даўным-даўно вучылася,можа, месяца 3-5 на piano, але piano мне так і не купілі, ды і самой не вельмі хацелася. Потым марыла аб guitar & drums, але не хапіла часу - вучыла матэматыку з інфарматыкай…Карацей, адзіную прыладу, якую я мела ў рэальнасці былі там-тамы:) Адзін разбіўся. Другі, таксама падбіты, ляжыць і напамінае аб далёкай вандроўцы. На “дударскім фэсце” распытвала-пытала пра дуды і жалейкі. Ну і ў рэшце-рэшт спынілася на флейце. Праўда, зараз мы з ёй не ў ладах: то ў мяне дыхання не хапае(такое, ўвогуле, бывае?), то яна вые… Але, канешне, трошкі штосьці атрымліваецца і гэта такія хвіліны касмічнай асалоды………:)
Дзякуй ВЯЛІКІ-ВЯЛІКІ
lesionok !!!!
Цалую і моцна абдымаю:)))
Калі ў вас ёсць якія-небудзь нарады адносна грання, інструмента, дагляду, пішыце,please!