Jun 18, 2007 19:39
Дзень медыцынскага працаўніка… Ён ужо прайшоў… Мяне нават павіншвалі блізкія, але я ім яшчэ не стала… Але, як прыемна:)))))))))))) Людзі ў цябе вераць. Дзіўна, што болей, чым ты… Мне чамусьці да гэтага амаль што апошняга часу, калі я павінна вырашаць, што я буду рабіць далей, здаецца, што маё жаданне стаць ЛЕКАРАМ - гэта ўсяго толькі мой юнацкі рамантызм і ён разаб’ецца ўшчэнт, калі я стану працаваць, а , можа, і раней, калі паступлю. Але разам з тым, я разумею, гэта адзінае з чым я хацела бы звязаць сваё жыццё. Вось такія вот неразуменні з самім сабой. …
Але аб гэтым я думаю ноччу.:)) Удзень я адпачываю ад сваіх цяжкіх думак.Паехалі з Шуркай, накаталіся на роліках з горак проста да… Я парвала свае любімыя джынсы:( Цяпер яны з дзіркамі такія … прышпільныя:) Заўтра ідзем працаваць. Нарэшце я буду зарабляць свае ўласныя грошы!!!
Маленькая дзяўчыначка падаравала мне сёння ў аўтобусе папяровую птушачку. Можа гэта нейкі знак….??????????
Ну ўсё, я ўжо ў містыку падалася… Што з мяне будзе?