Feb 06, 2011 23:37
А ці патрэбен ложак чалавеку, які не спіць?? Ці спіць, але не на ім. Канешна патрэбен!! А на чым тады бардак разводзіць?!?!
Вось я даўно ўжо на доле сплю. Мама з'ехала на два тыдні ў мае 15, і я, госпадар, вырашыў паспрабаваць тое, што даўно хацеў, але замінаў фактар мамы(нге блытаць з фактарам прысутнасці мамы). І вось да сёй пары спрабую. Толькі вось у уінтэрнаце, дзе палову першага курсу жыў, месца не было. Дык у мяне ад мяккага ложку спіна балела. А тут, у новым інтэрнаце, месца нашмат больш і я ночу так, як мне падабаецца. А на ложку перманентны бед-лам. Вось я і падумаў "Няма ложку - няма бардаку!!" і прыбраў яго. Толькі не зусім прыбраў, а паставіў на бок. І атрымаўся ў мяне столік такі вузкі, але высокі, каб туды "крыатыў" розны ставіць. А лохку няма.
Да і да таго ж парадкі маяняць трэба(шэптам: каб усе так думалі), прынамсі ў чым-небудзь і на некаторы час.
Чорны - гэта колер. І белы тако ж колер.