Aug 20, 2016 03:19
Усе цячэ, усе зьмяняецца.
Ад радзімы за вярсту
Сэрца болей не сьціскаецца
Не выстуквае лухту -
Тэлефонныя, кватэрныя
З пазаўчора нумары,
Што адлегласьць эфэмерная
Пазакручвала ў віры,
Пазапутвала, пазмешвала,
Параскідвала ў зямлю…
Прараслі наскрозь праплешынай -
Пустазеллем па хмялю.
Але ж пораз - раз трапляюцца
Залатыя верасы,
Васількі у праменьні раніцы
Зіхаткія ад расы.
Их сцябліны далікатныя
Паскладала б я ў вянок:
І санет, і лайкі хатнія
Што не пусьциш за парог -
Але ж простыя, радзінныя,
Ад любви ды па любві;
Далучыла б казкі дзіўныя -
Хай бы зёлками былі,
Змацавалі б, заручылі бы
Успамінавы абруч,
На чале каб над маршчынами
Ззяў, што зорачка бліскуч.
Але ж як? На лоб не месьцицца:
Цяжар кос зплывае ўдол…
(Тэлефанаваць штомесяца,
Нібы ў сэрца правіць кол).
Занядбаныя гайдаюцца
Па-на ўзмежжы каласы,
Сэрца болей не сьціскаецца
Ад празрыстае расы.
world of word