Dec 20, 2012 22:10
"Как зеленые деревья с золотом на голубом..."
Я спыняю сябе, калі пачынаю прасіць зноў. Той, хто адмовіўся, хто адхіліў кагосьці, хто адхіліў запытанае - якое мае права ён зьвяртацца з просьбай зноў? Я не прашу. Але дазваляю сабе хацець, сублімаваць і радавацца. Зноў і зноў. Жыць у фантазіях. Перамагаць жахі фантазіямі. Лётаць
Я вучуся лётаць. Кася такая Кася. Мне ня страшна больш. Я больш не магу памерці, бо я ўся ў марах. Я лётаю па-над зямлёй і ствараю свой сьвет. Гэтаму мяне вучаць сябры. Самыя лепшыя людзі, якіх сустракаю. Гэтаму вучыць тата, які ўпадае ў дэпрэсію і бясконца працуе. Апошнія год 15 бясконца працуе, не задаючыся пытаньнем, наколькі шчасьлівы ён. Гэтаму вучыць кацяня з абрэзанымі вушамі, які дрыжыць ад холада на каналізацыйным люку. Вучаць быць свабодным і шчасьлівым, ня гледзячы ні на што. Дараваць сабе свае грахі. Есьці ўвечары чакаляду. Плакаць і сьмяяцца. Часам сьмяяцца без нагоды. Дараваць. Перапытваць. Падыходзіць зноў і зноў. Супакойваць сябе і спрабаваць падзяліцца радасьцю моўчкі зь іншымі. Так, каб не надакучваць ім, але каб нешта, нейкія прамяні, нейкую цеплыню яны адчулі. Старажытная мантра: "Я сожалею. Прості. Спасібо. Люблю тебя". Я стараюся ня біць людзям твары ў галаве, а думаць: "Прабач. Дзякуй. Люблю цябе. Ува мне сьвет, ува мне мір"... І становіцца лепш. А што самае дзіўнае... ім становіцца лепш. Гэта здорава. Гэта выдатна
Заўтра радасьць. І пасьлязаўтра радасьць. Я толькі хачу пасьпець парадаваць вас. Абняць і пацалаваць. Я хачу крычаць і весяліцца з маёй пляменьніцай, але баюся паехаць да яе. Баюся апынуцца горш, чым магла б. Ці чым мог бы іншы. Баюся, што яна ці яе бацькі вырашаць, што я няздольная ці яшчэ што-небудзь... Але гэта марна - баяцца. Што зробіць жах? Перашкодзіць табе і ўсё. Я не хачу.
А яшчэ я страшна хачу канікулы. Вольны час
І аднойчы ў мяне атрымаецца сесьці на дыету і пратрымацца на ёй, пакуль ня стану такой, якой я хачу. Калі, канешне, раней не памру.
Але пачалося з каханьня. Каханьне - гэта выдатна. Няхай яно будзе ва ўсіх самым чыстым, якім толькі можа
раптам,
і думкі