Mar 21, 2013 15:33
*
*
*
*
Шчасьлівы дом хіпі.
Маляваць ва ўяўленьні
Людзям рогі аленяў -
Абсыпаць зорным небам,
Зорным морам, як трэба,
Іх абмыць, каб у пырсках
На чароўных на выспах
Варажбіткай начной
Танчыць з войтамі хвой,
Самай сьветлай вядзьмаркай
Танчыць з сонцам ад ранку.
Загінаць, як рамонак,
Ад туманаў ды гора,
Ажываць, як пралеска.
Адшукаць сабе месца,
Дзе пануе ахімса,
Дзе "и ныне, и присно";
Дзе пяюць, як захочуць;
Дзе кахаюць штоночы,
Дзе кахаюць штодня;
Дзе малых мітусьня;
Дзе сьмяюцца - ня змоўкнуць! -
Чалавек і багоўка.
Птушкі ў полымі плачуць -
Немаўляты, ня іначай;
Воўк у лесе завые,
Выгінаючы выю;
А на бераг ракі
Ўсе чатыры рукі
Вадзянік павысоўваў
Ды будуе баброўню.
Гэта месца, дзе кожны
Можа легчы на пожні,
Можа выпіць гарбаты
Для хакуна-мататы,
Быць валошкай у жыце,
Пражываючы жыцьці -
За сябе і за тату -
Там, дзе дом, а не хата.
21.03.13 г.
мілы,
ААА!,
хурма-мурма і мае сябры,
вывершкі,
бягучае ці балючае,
прырода й жывода,
прыгажосьць ды іншыя забабоны