Jan 24, 2013 22:21
Ці бывае гэтак у вас: здараецца штосьці, штосьці такое, што мусіць выклікаць шмат эмоцый, нейкі шквал, а вы не рэагуеце. Ну проста ня можаце ці ня хочаце. Не таму, што зашмат эмоцый ды ступар, а таму што проста вам неяк... па барадзе... І няёмка, і сорамна, што вось, якое здарылася, а вам, бессардэчным, па барадзе. Што ўсе "людзі як людзі", у іх пачуцьці, перажываньні, а вам абыякава амаль што. Альбо горш за тое - ня тыя пачуцьці, наадваротныя, вычварныя.
І пачынаеш сам сябе накручваць: а чаму ня так? Што са мной ня так? Чаму я гэтага не адчуваю, а адчуваю вось гэта, калі трэба было... а ці трэба было?..
І далей, далей. Глядзіш фільмы, чытаеш кнігі - і ўсё думаеш, думаеш, што ж з табой ня так, чаму ж ты не адчуваеш, як трэба.
А напрыканцы... напрыканцы пачуцьцё з'яўляецца. Са спазьненьнем. І ты, блін, думаеш, ці ня выкліканае яно ШТУЧНА. Проста табой, бо замучыла ўжо пытаньнямі ды гэтай прагай нармальнасьці ў сабе. І вось табе эмоцыі, перажываньні. І з аднаго боку, хоць са спазьненьнем, але вось яно, кніжнае, фільмавае - толькі невядома ўжо, ці тваё... І нават сорамна, што ты гэта адчуваеш, бо ня мусіла адчуваць, але скрала, скапіравала з чужых пачуцьцяў ды сама сябе ўпэўніла, што можаш так...
Як ні круці - дзіўна, сарамнавата ды шмат няпэўнасьці.
Няпэўнасьці-напэўнасьці.
А вы ведаеце, што вясёлка - німб вакол Зямлі? Яна ж вакол усёй планеты, разумееце? Вось якая яна, Сьвятая Зямля. Уся чыста сьвятая. А прыгожа мець вясёлкавы німб
хурма-мурма і мае сябры,
раптам,
бягучае ці балючае,
і думкі