Не вучыце вучанага!!!

Mar 06, 2011 01:59

Пакуль бальшыня свядомых патрыётаў ахвігеўшая з таго, што Раманчук - гей і кдбшнага хоўм-відэа Міхалевіча сочыць за палітычнымі працэсамі і катаваннямі зняволеных, імперыя наносіць зваротны ўдар апошні дыхтатар Эўропы (с) вырашае здзейсніць прарыў на заходнім фронце, скарыстаўшы звыклы папулізм, які гэтак добра сябе выявіў у брыфінгах з расейскімі правінцыйнымі журналістамі, і дае інтэрвью Вашынгтон Пост.

Стэнаграма выступу:
1) у нас усё па-людску, а вы самі казлы: бо затое ў вас неграў вешаюць (с) - зачыніце Гуантанама, павініціся за Ірак і Афганістан, паглядзіце, што нарабілі ў Эгіпце, Тунісе - згвалчаныя амерыканкі на Тахрыры + іслам на маршы і г.д.
2) у нас закон, а у вас дышла (трайныя стандарты - рукі прэч ад Асанжа і нефіг пра экс-кандыдатаў - мой закон для ўсіх адзіны, як бацька скажа, так і будзе);
3) у нас дэмакратыя, а у вас імперская палітыка (лепш бы не прэзідэнтаў, а вектары змянялі);
4) у нас Пуцін пад бокам і я з ім вась-вась, а вы на яго ні-ні (у сэнсе гэта будучы ПрэзэРэФ, мядзвед, прэвед!);
5) у нас пятая калона, а вы яе баблом асначаеце, праціўныя (апазіцыя - казлы, а хто іх падтрымлівае - удвая);
6) у нас усё рушыць, а ты Абама не паўтары лёс Кенэдзі (дарэчы, Лі Харві Освальд - выдатны сын зямлі беларускай, і калі што!..) 
7) у нас дзеткі малыя, а вы іх крыўдзіце (ладне я, але навошта над сіроткамі здзеквацца Коле, Віце і Дзіме жыццё псаваць!) 

ёлупні сінявокай, неуклонно стервенею

Previous post Next post
Up