Як і даводзілася зусім слушна раней
вось тут: прызначэнне былога міністра адукацыі і старшыні выбарчага штабу кандыдата ў прэзідэнты Радзькова галоўным па ідэалогіі ў краіне не магло не дацца ў знакі усім, бо ён з упартасцю і зацятасцю трапна робіць як мага горай там, дзе толькі можа нашкодзіць. Першыя, пакуль яшчэ не самыя моцныя хвалі, ужо пакаціліся.
Дзеля падвышэння ўзроўню ідэалагічна-выхаваўчай работы усім выкладчыкам (у тым ліку вышэйшых) навучальных устаноў у Беларусі навязалі абавязковую ПЕРСАНАЛЬНУЮ адказнасць за стан "патрыятычнага выхавання" моладзі. Гэта выражаецца ў тым, што за кожным выкладчыкам цяперака будуць замацаваныя (ледзьве не на ўзроўню індывідуальных планаў) студэнты (перадусім, курсавікі), пра якіх той мусіць асабіста рупіцца, каб крый Божа іх не павязалі на якім-любя апазіцыйным мерапрыемстве і г.д. Пакуль мера адказнасці кожнага выкладчыка за падобны ўчынак дакладна не вызначана, але мусібыць гаворка пойдзе пра прэміі і вымовы. Так што вяртаемся да прыгоннай сістэмы і распаўсюджвання вертыкалі на ўсё большыя пірамідальныя структуры. Выкладчыкі - дзясятнікі, дэканы -тысячнікі, рэктары -дзесяцітысячнікі. І ўсе ідуць на паклон да намесніка прадсядацеля менгарвыканкама па ідэалогіі. Маразм крапчэе. Надзіраць і караць. І Яны думаюць, што грамадствам можна кіраваць вось так? Цьфу, ідыёлупы, каб іх качкі тапталі!