Даўно нічога не пісаў, а тут раптам зьявілася нагода =) я пабыў у Празе і Братыславе. цудоўна, проста цудоўна. калі хто ня быў - хутка едзьце. кажучы пра Прагу, можна сказаць тое ж, што і пра Парыж - пабачыць і памерці. а было ўсё так...
мы з Рыгоркам вырашылі аўтастопам наведаць памежную Чэхію і Славакію. Бо Славакія пускае па польскай візе, а Чэхі дазваляюць транзыт да 5 дзён, калі едзеш у іншую красіну Эўразьвязу. Вось і мы, маючы выключна польскую візу наведалі гэтыя цудоўныя краіны. Даехалі нармалёва, стаміліся, аднак насамрэч гэта таго вартае. Гуляць па старажытным завулкам Прагі, піць сапраўднае чэскае піва ў самым старым бровары Прагі, сузіраць катэдру сьвятога Віта і Карлаў мост, падарожнічаць па горных раёнах Славаччыны.... Ых. Прыгажосьць. насамрэч, усяго не раскажаш. і нават тры дні ў "турыстычных" умовах, адсутнасьць магчымасьці нармальна памыцца і паспаць - гэта дробязі. шкада толькі, што не атрымалася ў музэй Кафкі патрапіць. А так - прыўкрасна проста. асабліва калі ўжо вярнуўся, памыўся, паеў, выспаўся, паглядзеў фоткі ды ўсьвядоміў сабе дзе ты быў ды што бачыў.
а фоткі, дарэчы, можна паглядзець тут:
http://picasaweb.google.ru/kartsel/zrVJmC