Кніжны кірмаш

Dec 16, 2009 17:27

Папрасілі паўдзельнічаць у калядным кніжным кірмашы з прэзэнтацыяй Капітана Танакі. Праўда, дакладна не сказалі, калі трэба будзе выступаць. Здаецца, недзе каля 18-й гадзіны.

Што будзе на кірмашы? Выдавецтва зьбіраецца прадаваць Кнігі Танакі са зьніжкай (здаецца, па 5 тысячаў). Плюс можна будзе набыць унікальныя сувэніры ад Капітана Танакі плюс дыскі з мульцікамі пра Танаку. Хто не баіцца марозу - прыходзьце!

Кніжны кірмаш на Сядзібе БНФ
Запрашаем на калядны кніжны кірмаш, каб разам з мэтрамі беларускай выдавецкай справы падсумаваць вынікі літаратурнага году, сустрэцца з любімымі аўтарамі, атрымаць аўтографы.
Падчас вечарыны будзе адкрыта выстава «Беларуская кніга 2009» і арганізаваны кніжны распродаж ад выдаўцоў.
18 сьнежня 2009. Адрас: Мінск, пр т Машэрава, 8. Час: 18:00 - 22:00
Сярод удзельнікаў вечарыны будуць разыграныя каштоўныя прызы.
Расклад вечарыны (увага, расклад, наколькі я разуме:
Анатоль Івашчанка, Бібліятэчка часопісу «Дзеяслоў»
Уладзімер Сіўчыкаў, выдавецтва «Радыёла плюс»
Павал Мажэйка, Гарадзенская бібліятэка
адкрыццё выставы «Беларуская кніга 2009»
Алесь Кудрыцкі, кнігарня Наша Ніва
Валер Булгакаў, Віталь Рыжкоў, Наталка Бабіна, часопіс ARCHE і яго выдавецкая серыя
Вольга Гапеева, Арцём Кавалеўскі, Віктар Ываноў, Сяргей Календа, Міхась Башура, выдавецтва «Галіяфы»
Уладзімер Арлоў, выдавецтва Логвінаў
ZnaROCK, пазытыўны і драйвовы беларускі акустык SKA са скрыпкай.
Уваход вольны.
Previous post Next post
Up