Прэзэнтацыя ў Менску!

Feb 02, 2009 20:39


Прывітаньне!

7 лютага ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя кніжкі "Прыгоды Капітана Танакі"! Цікавая яна будзе, бадай, найперш дзецям - буду паказваць мульцікі пра Танаку ды вучыць ляпіць з пластыліну.

колькасьць месцаў на прэзэнтацыі абмежаваная, запіс удзельнікаў каардынуе сайт www.dzietki.org
вось аб'ява, якую яны ў сябе разьмясьцілі:

Шаноўныя сябры!
7 лютага (у суботу) ў 16:00 запрашаем Вас і Вашых дзетак на прэзентацыю кнігі Алеся Кудрыцкага "Капітан Танака"!
Месца сустрэчы: Менск, Старавіленскі тракт, 41 Палац дзяцей і моладзі, каб. 105.
У праграме: знаёмства з аўтарам і выдаўцамі, майстар-клас па ляпленні Танкаў з палстыліну, прагляд мультфільма.
Не забудзьцеся прыхапіць пластылін, дошчачкі, сурвэткі!

Ахвотных просім тэлефанаваць: (029) 676 89 88 (Стася), запісвацца на форуме, ці канатктаваць праз e-mail: n.dzietki@yahoo.com, skype: Kryscina, isq: 353 181 833
Увага! Колькасць месцаў абмежаваная.

Прыходзьце, буду рады пабачыцца!

Previous post Next post
Up