Кніга, мультыкоміксы і іншыя добрыя навіны

Jan 14, 2009 15:26

усім прывітаньне!

у мяне куча добрых навінаў.

Па-першае, неўзабаве зьявіцца першая сапраўдная паяровая кніжка - "Прыгоды Капітана Танакі"!!!



усю інфармацыю пра кнігу кнігу можна знайсці на сайце www.tanaka.by

пакуль што я ў руках трымаў толькі сігнальныя асобнікі. Якасьць атрымалася супэр, колеры цудоўныя, фармат вялікі... Неўзабаве атрымаю свае аўтарскія 150 асобнікаў, так што можаце пакідаць замовы! Кантакты тут

Таксама будуць і прэзентацыі з паказам мульцікаў, майстар-класам лепкі з пластыліну і іншымі сюрпрызамі. На іх можна будзе таксама набыць і кніжку.

Яшчэ з новага: хто мае добры інтэрнэт ці не шкадуе трафіку, можа спампаваць першы мультымэдыйны комікс "Паветраныя піраты" (3,8 мб) - знайсці яго можна таксама на сайце ў раздзеле "коміксы".



А ў сёньняшнай "Нашай Ніве" выходзіць новы комікс-Плястыляндыя на тэму эканамічнага крызісу. Пад катам - яго частка, астатняе шукайце ў кіёсках! :-)





Previous post Next post
Up