Што падарыць на Каляды ды Новы Год?

Dec 24, 2008 11:42

Што можна набыць у падарунак, калі маеш у кішэні 10 000 беларускіх рублёў?

Напрыклад, вось гэта:



Што тут скажаш, падарунак вельмі практычны, але, мякка кажучы, банальны.

Але можна падарыць і штосьці іншае, напрыклад...





гэта керамічная карцінка-магніт, якую я сваімі рукамі рабіў ды размалёўваў.



ну, амаль што сваімі...



Выглядае вось так:



На іншым баку магніт, можна, напрыклад, на лядоўню прымацаваць.



Знайсьці гэтыя штукенцыі можна на мастацкім вернісажы ў цэнтры Менску. Знаходзіцца ён на Кастрычніцкай плошчы (тая, дзе Палац рэспублікі стаіць). Вернісаж схаваны паміж палацам культуры прафсаюзаў ды музэем айчыннай вайны (тым, які хутка разбураць, каб збудаваць гатэль). Набыць магніцікі (і шмат розных іншых рэчаў ручной работы для падарункаў) можна ў дзядзечкі, які гандлюе ў амаль самым цэнтры гэтага вэрнісажу.

Магніцікі зьявяцца ў продажы ўжо заўтра. Прыходзьце на вэрнісаж найлепей ад 12-й да 16-й гадзіны, бо ў гэты час ідзе гандаль, а пазьней гандляры ўжо патроху зварочваюцца. Дарэчы, у панядзелак на вэрнісажы выходны.

Набывайце магніцікі, каб было мне за што ў Новым годзе набываць плястылін ды ляпіць новыя коміксы! :-)



Previous post Next post
Up