Ці варта радавацца поспеху Марын Ле Пэн?..

Apr 24, 2012 09:09


Сярод правых Беларусі эйфарычны настрой. Пры адсутнасці перамогаў у сваей краіне так хочацца з салідарнасці парадавацца поспеху нацыяналістаў у Францыі. Але ці варта?

Па-першае, поспех Марын Ле Пэн - гэта не перамога. Яе 18% супаставімы з агульнай колькасцю галасоў, што атрымалі падзеленыя нацыяналісты ў 2--2 годзе. Тады яе бацька набраў 16,5%, а яго былая правая рука Бруно Мегрэ - 2, 35%. Правал 2007 года пераадолены, але наколькі можна спадзявацца на лепшую будучыню ў злаіцызаваным сацыялістычнавыхаваным грамадстве?..

Па-другое, усе спадзяванні Ле Пэн зводзяцца да паразы Сарказі. Разлік просты, калі Оланд пераможа, то магчыма Нацыянальны фронт стане адзінай правай апазіцыяй і на наступных выбарах зможа перамагчы. Але ці не зашмат тут мараў? Хто сказаў, што правацэнтрысты будуць настолькі дэмаралізаваныя, што не змогуць вылучыць кандыдатуру на наступных выбарах, якая ў вачах французскага электарату не стане больш прывабнай чым, прынамсі, кандыдатура Марын Ле Пэн, якой ліберальныя і левацкія СМІ ўжо стварылі вобраз страшнай нацыяналісткі не зважаючы на яе сацыял-папулісцкія лозунгі.

Ды зноў жа, ўзор сацыяліста Сапатэра ў Гішпаніі, ці лева-ліберала Туска ў Польшчы паказвае, да чаго можа прывесці прыход левых да ўлады - руйнаванне апошніх аплотаў традыцыі ў грамадстве (царквы, сям'і), сацыялістычнае разбэшчванне насельніцтва, знішчэнне нацыянальнай адукацыі, культуры  і г.д.

Па-трэццяе, нават калі б Ле Пэн перамагла, то адбылося б поўнае геапалітычнае перафарматаванне Эўропы. Францыя б вышла з НАТА. Першы ж замежны візіт прэзідэнта Францыі быў бы ў Маскву, дзе б быў заключаны геастратэгічны хаўрус.  А ўсходне- і цэнтральнаэўрапейскія краіны былі б адкрыта перададзеныя ў сферу інтарэсаў Расіі, і нават без сучасных дэкларатыўных словаў аб падтрымкі іх суверэнітэту.

Такім чынам, пры нязменнасці дэмакратыі і рэспублікі ў Францыі варта лепш спадзявацца на меншае зло - перамогу Сарказі, які вымушаны будзе праз даўленне нацыяналістаў пасоўвацца на права ў нацыянальнай і культурнай палітыкі, пры захаванні геапалітычнага статуса-кво і правядзянні сацыяльна-эканамічных зменаў у накірунку вольнага рынку.


не - еўраліберастам, Закат Эўропы, Уласнасць" (TFP), Сям'я, цывілізацыя, "Традыцыя

Previous post Next post
Up