Царква «Новае жыццё» імя Р. Столмана

Jan 14, 2013 00:28

АДНЫМ махам насраў у кіпу Білу Гейтсу і на магілу куміра моладзі Стыва Джобса - знёс усё нахер з вінта і паставіў Linux на дэсктоп. Зыходзячы выключна з рэлігійных меркаванняў.

Пакуль зносіў ды ўсталёўваў, увесь час страшэнна баяўся магчымых праблемаў праз сваё ламерства, думаў, не здолею вытрываць непад'емнасці тэрмінала, пастаянных адмоваў і вылетаў праграм, крывізны ды квадратурнасці інтэрфейсаў GNU-шных праектаў і ўсяго такога. Трэцяга чысла паставіў, пасля тры дні запар пратрахаўся з усталяваннем усяго неабходнага (вінт жа фарматнуў, нагадваю, а да таго UNIX-like бачыў толькі здалёк), разбіраўся з наладкамі, авалодваў базавымі навыкамі, а цяпер сяджу галаву рукамі абхапіўшы і думаю: ляха-муха, я не ў той бок жыў раней! Мне нарэшце адкрылася ісціна! Маніфесты і этыка фрысофтаўцаў - гэта ніякі не партызанскі супраціў прышчавых чырвонаглазых амігас з нямытымі валасамі супраць капіталістычна дэтэрмінізаванага свету! Гэта ўсяго толькі шляхетная боязь незваротна зашкварыцца, крануўшыся прапрыетарнага гаўна - што майкрасофтаўскага, што эйплаўскага - хоць пальцам. Этычная гігіена!

Усё прыгожа. Усё бясплатна. Усё працуе. Усё UNIX-like. Шалёна грузіў сістэму тузінам запушчаных праграм - і толькі аднойчы дабіўся падзення шыбздзічнага пітонаўскага кліента над неданаладжаным дэманам (больш такога не здаралася). За гэтыя тры дні і дасёння я прасунуўся ў разуменні таго чым ёсць кампутар і як ён працуе больш, чым за тры апошнія гады.

Асабіста мне крыху няўтульна праз бягучую версію Scribus'a. Але пакуль выйдзе свежая, больш прасунутая, я спадзяюся паспець авалодаць TeX'ам і тым самым звесці сваю патрэбу ў Scribus'у да мінімуму. Вось і ўсё, бадай, на сёння.
Previous post Next post
Up