„Суд роўных”. Педагагічны сродак польскага пісьменніка і лекара Януша Корчака дагэтуль лічыцца эталонам ва ўсталяванні паразумення паміж дзецьмі і дарослымі. І нагадвае ўсім, што такое справядлівасць насамрэч. Падчас менскай сустрэчы ў межах анлайн-цыклу “Санаторый пад клепсідрай” прагучалі галоўныя прынцыпы літаратурнай спадчыны Януша Корчака.Кажа перакладчыца Марына Шода: - Краевугольным камянём сваёй сістэмы - педагагічнай, адукацыйнай, ён лічыў суд, у аснове якога была ідэя даравання. Калі хтосьці зрабіў штосьці дрэннае, лепш дараваць. Калі ён гэта зрабіў па няведанні, то цяпер ён ведае. Калі ён зрабіў наўмысна, то ў будучыні хай сцеражэцца. Суд павінен абараняць робкіх ад забіяк, сумленных і старанных ад лянівых і падманшчыкаў. Корчак спадзяваўся прывіць дзецям ідэю правасуддзя. Але г...
Болей
...