Супрацоўніцу адной з мінскіх архітэктурных майстэрняў затрымалі 12 верасня. Прычына затрымання стандартная для апошняга часу: “удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве”. Далей была не менш стандартная працэдура: суд па "Скайпе", пратакол з “нестыкоўкамі”, блытаныя паказанні сведкі-міліцыянта, 13 сутак адміністрацыйнага арышту.Што найбольш уразіла ў сітуацыі “затрыманне - суд - суткі”? Як ацэньвае свой турэмны досвед? Ці не расчаравалася ў мірных пратэстах?На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае супрацоўніца архітэктурнай майстэрні Дар’я Чачко.
Болей
...