Nov 03, 2008 15:39
Рэдагую тэкст, перакладзены з польскай. Пра месца ВКЛ у сучаснай польскай літаратуры.Такі сабе сур’ёзны навукова-папулярны артыкул ў стылі польскага акадэмізму (гэта калі колькасьць старонак асноўнага тэксту супадае з колькасьцю спасылак і заўваг). Усё як належыць - “цывілізацыйны праект”, “генэалягічны дыскурс” і г.д. Раптам чытаю:
“Яго існаванне здаецца фантомным, яго вобраз застаецца затуманеным, ах, нават яго назва з'яўляецца рэдка і пад пяром нешматлікіх аўтараў”.
Адразу ўявіла сабе, як паўстае гэты артыкул: альтанка па-над Немнам, Аліцыя неахвотна адклала Гарацыя, бо трэба, трэба пісаць навуковую працу, але ж погляд час ад часу летуценна адрываецца ад паперы і сягае нябёсаў, аблокаў. Ах…
У арыгінале стаяла слоўца ba. …jego obraz pozostaje zamglony, ba, nawet jego nazwa gości rzadko…
А ў любым слоўніку можна знайсьці сынанімічны шэраг: ba; a nawet; co więcej; nawet lepiej; owszem; powiem więcej; więcej jeszcze
*
фальшывыя сябры перакладчыка