Бурклівае настаўніцкае

Apr 02, 2013 21:46

Неяк сумна яно робіцца, калі ў цябе з маладым пакаленьнем усё больш не супадае культурны код, кантэкст, дыскурс (патрэбнае падкрэсьліць). Вось сёньняшні дыялог на пачатку сэмінара па антычцы. Пускаю па партах ліст:

- Каця, вам ганаровае даручэньне - адкрыць сьпіс караблёў.

- Добра, тады я буду Аўрорай, - падхоплівае гульню разумная і іранічная дзяўчына і тут жа недаўменна хмурыцца на маю наступную рэпліку:

- Толькі ня сьпіце на сэмінары.

Ніхто з дваццаці пяці першакурснікаў ня ведае песенкі пра тое, як “дремлет притихший северный город”.

*
Previous post Next post
Up