Аленка і прыгажосьць лабірынту

Sep 13, 2012 11:19

Аленку пачаставалі ці то крэкерам, ці то пячэнькам - маленькім, у форме крэндзелька. Ідзе і разважае:

- Шкада, што мне не далі два. Я бы тады з табой падзялілася. Гэта зусім не як чыпс. Ён ні салодкі, ні салёны. У ім няма ніякага смаку. Нічога ў ім няма, акрамя прыгажосьці лабірынту і хрусткасьці.

Па-мойму, у нас у сям’і расьце мастацкі крытык.

*

каб не забыць, зачапіла

Previous post Next post
Up