Аленка. Першыя дні ў школе

Sep 11, 2012 15:46

Пра першы дзень, адзначаны заняткамі “ўсходнімі адзінаборствамі”, я ўжо згадвала.

А ўчора вырашыла я пацікавіцца, як у Аленкі стасункі з настаўніцай. З пункту гледзішча Аленкі, бо Юлія Аляксандраўна звычайна кажа: “Усё нармальна. Ну, шылапопая, як і чакалася, а так - усё ў парадку”.

Пытаюся я, значыцца:

- А ці робіць табе Юлія Аляксандраўна заўвагі?

- Не, ня робіць. Вось сёньня толькі два разы…

- Чаму?

- Я зьвінела ў званочак, што запрашае нас за парты і качалася на стуле. (Званочак стаіць на настаўніцкім стале, а яе пасадзілі на першую парту каля стала - ганаровае месца для асаблівых хуліганаў, ага - Я.)

- А навошта ты званіла?

- Бо мне было нудна, бо я ўзяла з сабой мала цацак. Толькі Мядзьведзіка Фантазіка ўзяла.

- А навошта ты разгойдвалася?

- Бо мне было нудна. (Нешта часта яна выкарыстоўвае гэтае слова:( Але Юлія Аляксандраўна кажа, што Аленка проста занадта хутка спраўляецца з рознымі заданьнямі і што яна ўжо пачала даваць дадатковыя - Зноў я.)

- Але калі ты зламаеш стул, мне прыдзецца за яго заплаціць і тады мы месяц ня зможам купляць слодкага.

- Ой, значыць, трэба запасьціся салодкім зараз, - сказаў мой дзіцёнак і я зноў зразумела, што школе мала не падасца.

*

каб не забыць, першакласніца

Previous post Next post
Up