Дарагі татка і муж зьехаў у Кіеў. Сядзіць там сабе пад сцэнай “Кіеўскіх ляўраў” і трансьлюе мне ў чат, хто якую прэмію атрымаў, хто з гэтай нагоды пайшоў на сцэну чытаць. А я тут сяджу і думаю, што ў верасьні ў Кіеве таксама было нішто сабе.
Вось так, напрыклад:
У нас было некалькі гадзінаў ад цягніка да прэзэнтацыі таткавых нататак. Першую палову часу мы пакаталіся па Дняпры на карабліку з шматзначнай назвай “Ластаўка”. А другую палову шукалі, шукалі і
адшукалі абсалютна шыкоўную Пэйзажную алею.
Усім гасьцям Кіева раю наведаць. Асабліва тым, хто зь дзецьмі. Там здорава.
*