Mar 21, 2012 11:38
- Знаеш, мама, гэта добра, што нас з Нікітам наказалі і выставілі са спальні. У нас была вельмі цяжкая размова. Нікіта папрасіўся жыць у нашым доме. Давай яго возьмем. Ну, калі ласка.
- Але ж у Нікіты свой дом ёсьць.
- Яму свой надакучыў. Яны яго прадаюць і пераяжджаюць у новы. А пакуль яму недзе жыць. Ну, ён вельмі прасіў, давай возьмем.
- А як жа ягоныя тата і мама? Ён па іх сумаваць ня будзе?
- А мы яго з татам і мамай возьмем. Я ўжо прыдумала, дзе яны будуць спаць. Нікіта з мамай у маім пакоі на канапе. А яго тата ў вашым пакоі, на крэсьле, дзе я сплю, калі хворая. Ну, давай возьмем.
*
каб не забыць