+1 да беларускіх расфарбовак

Feb 25, 2012 16:04

Учора набыла ў кіёску кніжку.



Расфарбоўка з загадкамі. Усяго шэсьць працоўных старонак каштуюць шалёныя 8 тыс. 350 бел. руб. Затое па-беларуску.

І яшчэ адна прыемнасьць. Малюнкі-заданьні ў кніжцы аўтарства дарагой фрэндэсы julcik . Хоць яна і здрадзіла ЖЖ з ФБ:), я яе ўсё адно віншую-віншую-віншую!!! І жадаю, каб малюнкі выходзілі большымі тыражамі за меншыя грошы, але каб малы кошт не адбіваўся на яе ганарарах:)))





Дарэчы, толькі адной мне, сапсаванай, напэўна, Бродскім, рэжа вуха слова “небалюча” ў загадцы пра ключык?:)





*

піяр, кніжкі розныя чытаць

Previous post Next post
Up