Пра маляванкі

Dec 13, 2011 10:30

Пад узьдзеяньнем чарговага пяцікніжжа Свабоды , якое склала ku_palinka, я вырашыла падзяліцца шыкоўнай кніжкай-маляванкай , якую нам прэзэнтавала бабуля. Кніжка была набытая ў нейкім кіёску. Называецца The Activity Book of Riddles. На ангельскай і расейскай мовах. Выйшла ў выдавецтве “Полымя” ў 2001 годзе. Прынцып такі - на адной старонцы каляровы малюнак, пад ім загадка, а зь іншага боку на гэтай жа старонцы чорна-белы малюнак і адгадка. Загадкі спецыфічныя. Тонкі ангельскі гумар. Уласна мне моцна нагадалі турнір загадак памяці Блэйна Мона.

Вось вам мая улюбёнейшая загадка (традыцыйна прашу прабачыць якасьць здымку, але ж тут якасьць зусім не патрэбная, галоўнае - прачытаць)





Адказ тут. Людзям са слабымі нэрвамі, цяжарным і маленькім дзеткам пад кат заглядаць з асьцярожнасьцю:)



Магчыма, пэрфэкцыяністам гэтая кніжка не спадабаецца. Асабліва пераклады загадак. Дзе-нідзе складальнікі намагаліся зрымаваць. Напрыклад: “Острова на свете есть, іх спокойно можно с’есть”. Аленка, дэманструючы гасьцям кніжку, упарта кажа - “Бутэрбродныя”. Некаторыя загадкі проста неперакладальныя: Why must not a man tell secrets in a corn field? - Because there are too many ears there. Але гэта ўсё дробныя прыдзіркі. Як маляванка гэтая кніжка пайшла Аленцы на ўра і моцна пашырыла наш агульнасямейны кругазор:)

А цяпер галоўнае! Думала я, што ў нас унікальны, практычна букіністычны (2001 год выпуску!), экзэмпляр. Але ў пятніцу, зазірнуўшы ў Кнігарню Ў, мы з Аленкай радасна знайшлі на дзіцячай паліцы цэлы стосік гэтых маляванак і, калі мне ня здраджвае памяць, усяго за 4. 500. Вельмі раю:)

*
UPD: А зараз я зраблю падлянку Кнігарні:) Па дарозе на працу бачыла гэтую маляванку ў шапіках за 3.800.

*

піяр, кніжкі розныя чытаць

Previous post Next post
Up