З кракаўскіх уражаньняў (фоткі)

Nov 20, 2011 13:26


Візуальнае падцьверджаньне пастоў пра катоў пана Крыніцкага і экабістро Папуаму, а таксама яшчэ парачка кракаўскіх уражаньняў.

Каты так хутка перамяшчаліся па кватэры, што разам у кадр улезьлі толькі трое. Гэты шэры, паласаты - адзіны, хто дазволіў Аленцы гладзіць сябе больш за сэкунду. І то, з такой панскай ласкай, што оёёй.
І дарэчы, зьвярніце ўвагу на Алену Андрэеўну. Гэта ў яе не проста так грыўка лягла, а адмысловая ўласнаручна зробленая фрызура -"я дарвалася да нажніцаў" называецца.



Верш “Беларуская мова (I)” ў кавярні. У перакладзе, між іншага, таго самага слынназнанага Адама Паморскага .



У “Pałac od Baranami”, дзе адбываліся галоўныя імпрэзы фэстывалю Конрада, пускаюць і дзяцей, і сабак. З сумам прызнаем, апошнія паводзяцца больш выхавана за першых.



Польскія дворнікі не ўбіраюць лісьце, пакуль усё не ападзе. І гэта вялікае шчасьце для дзяцей.



А тут, знаеце, па-першае, мне проста падабаецца фотка, ня гледзячы на мае крывыя рукі і завалены гарызонт. А па-другое, гэты комплекс будыначкаў, што справа і за аленчынай сьпінай (музэй Чартарыйскіх, ён зараз рэмантуецца) прыцягнуў маю ўвагу вітражыкамі на вокнах, на кожным Пагоня, белая на чырвоным. Вунь, у верхнім левым куце, калі прыгледзецца, распахнутае акно. Зразумела - герб роду і ўсё такое, але ўсё адно душэўна.



*

за нашыя падарожжы, фота ў студыю

Previous post Next post
Up