А вось у мяне, таварышы дарагія, зноў праблема зь перакладам назвы.

Feb 07, 2011 15:26

І ці ня зладзіць мне з гэтай нагоды чарговае апытаньне?

Зыходныя дадзеныя такія: Чэслаў іх Мілаш напісаў кніжку рэфлексіяў і згадак пра сябе, любімага, на гістарычнай мапе Эўропы і трошкі Амэрыкі першай паловы 20 стагодзьдзя і назваў яе Rodzinna Europa.

Як вам падаецца, як лепш перакласьці?

1. “Родная Эўропа” - як я аднойчы называла, друкуючы раздзел з яе ў адной вялікай кніжцы пра WXL.

2. “Радзімая Эўропа” - як мне толькі што прыйшло ў галаву.

3. “Радзінная Эўропа” - як мне днямі параіў адзін аўтарытэтны таварыш.

4. ".......... Эўропа" - тут могуць быць вашыя прапановы. Варыянт “Сямейная Эўропа” да разгляду не прымаецца.

*

пераклад

Previous post Next post
Up