***

Jan 09, 2011 00:35

Андрэй ужо тыдзень распавядае ўсім, хто пад руку трапіць, як Аленка яго ўдзелала, зафанацеўшы ў навагоднюю ноч ад мульціка “Падаў леташні сьнег”. І я таксама хачу распавесьці.

Карацей, сядзіць ён на кухні. Няголены такі. Зь лёгкай трохдзённай шчацінай. Дачка падыходзіць, у шчаку тыцкаецца, а потым і кажа:

- Брейся-не брейся, а на ёлку не похож!

*

дачка постмадэрніста, каб не забыць

Previous post Next post
Up