Піяр. Проста піяр

Apr 27, 2010 12:23

Пацягнула на рэкляму любімага кам’юніці Сумныя пераклады

Я яго проста абажаю (руска-беларускі слоўнік, т.2, стар. 291)! Дзякуючы яму я трэці год падчас вывучэньня культуры Старажытнага Ягіпту весялю культуролягаў гісторыяй пра Разэту Стоўн. А перакладчыкам дэманструю, чаму ім трэба чытаць сусьветную літаратуру. Рэгулярнае чытаньне гэтага кам'юніці прымушае ледзь не за кожным словам лезьці ў слоўнікі, гугль, яндэкс і што вам там яшчэ бліжэй да сэрца з пашуковікаў. І чытаць яго трэба абавязкова разам з камэнтарамі. Бо людзі там зьбіраюцца надта душэўныя:)

Вось, напрыклад, сёньняшні запіс: http://community.livejournal.com/sadtranslations/871152.html
Альбо ўчорашні http://community.livejournal.com/sadtranslations/870622.html

Ну, праўда ж, цудоўна?:)

*

піяр

Previous post Next post
Up