Памяць трывожыць

Jan 03, 2018 19:31



Інтерв’ю з намеснікам старшыні Аршанскага гарвыканкама А.І.Калугам

- Некалькі месяцаў, Аляксандр Іванавіч, існуе камісія па аказанню садзейнічання ў забеспячэнні правоў і інтарэсаў рэабілітаваных і стварэнні помнікаў ахвярам рэпрэсій, меўшых месца ў перыяд 30-х - 40-х і пачатку 50-х гадоў. Аднак цікавасць да дзейнасці гэтай камісіі, якую вы узначальваеце, надзвычай вялікая. На сходзе групы падтрымкі Беларускага народнага фронта “Адраджэенне” нават прынята рэзалюцыя, патрабуючая прыдаць публічнасць рабоце камісіі.

- Патрабавать, бадай, лішняе. Публічнасць - найпершая ўмова ў рабоце каімсіі. Адзін з трох пунктаў суместнай пастановы гаркома КПБ і гарвыканкома па стварэнні камісіі датычыць публічнасці, прадугледжвае сістэматычную інфармацыю насельніцтва праз газету аб рабоце па аднаўленню справядлівасці ў адносінах ахвяр рэпрэсій.

- Магчыма, гэтым інтэрв’ю і скарыстаецеся, каб праінфармаваць?

- Публічнасць, бадай, існуе з першых дзён існавання гэтых камісій, якія створаны ў рэспубліцы і ў вобласці. Людзі адгукнуліся. Аб гэтым сведчаць і матэрыялы, якія надрукаваны ў газеце з успамінамі сваякоў аб рэабілітаваных, з пастаўленымі пытаннямі аб парадку кампенсацыі страт. Аўтарам надрукаваных пісем дадзены тлумачэнні. Акрамя таго, звярнуліся непасрэдна ў камісію - з Мінска, Талачына, вдома, і з Оршы.

- Вось і цяпер, Аляксандр Іванавіч, у рэдакцыйнай пошце два пісьма на гэту тэму. “У сувязі з публікацыяй у газеце рашэння аб стварэнні камісіі ў мяне ўзнікла пытанне аб тым, ці могуць родныя расстраляных у “аршанскіх курапатах” наведаць месца расстрэлу, ускладаць кветкі і здзяйсняць абрады памінання ў агульнапрынятыя дні і дні гібелі. У надрукаваным дазволе на мітынгі і ўскладанне кветак у Дзень памяці 9 мая “аршанскій курапаты” адсутнічалі. Між тым, месцы пахаванняў знішчаюцца арганізацыямі, і нават у апошні час падлеткамі”. З такім пісьмом звярнуўся у рэдакцыю аршанец П.Бязлюдаў (відаць, яго сваякі былі забіты ў Воршы - І.С.). Аналагічнае пытанне ўтрымліваецца ў пісьме аршанкі Н.Бутар. Людзі чакаюць, калі будзе ўстаноўлены памятны знак на гэтым месцы, прапануюць для яго адкрыць спецыяльны рахунак у банку.

- Н.Бутар звярнулася і ў камісію з пісьмом. Былі і публікацыі ў газеце з гэтай прапановай, і яны не засталіся безуважнымі. Сустрэўся з П.Бязлюдавым, а на днях члены камісіі разам з прадстаўнікамі райвыканкома, праваахоўных органаў, грамадскасці агледзелі месца мяркуемых растрэлаў. Спрабавалі знайсці сведкаў, але ўсе, з кім давялося гаварыць, у тым ліку і П.Бязлюдаў, спасылаюцца на чуткі.
Ніводны чалавек не пацвердзіў, што ён асабіста штосьці бачыў. Архіваў жа горад не мае. Таму камісія рашыла звярнуцца з просьбай у абласную пракуратуру аб расследванні па факту магчымага расстрэлу. Калі даныя пацвердзяцца, будуць прыняты меры па добраўпарадкаванню гэтага месца і ўсталяванню памятнага знака.
Карыстаючыся выпадкам, хачу звярнуцца да магчымых сведкаў падзей на Кабыляцкай гары, аб якіх пішуць П.Бязлюдаў, Н.Бутар. Калі штосьці вядома, няхай адгукнуцца, дапамогуць у расследванні падзей, каб устанавіць ісціну, якая б горкая яна ні была.

- Застаецца, Аляксандр Іванавіч, заклікаць чытачоў расказаць аб людзях, пацярпеўшых ад беззаконня ў перыяд кальту асобы. Гэта ж старонкі нашай гісторыі, якія доўгі час заставаліся невядомымі. Каб не спазніцца запоўніць іх, час ідзе…

- Толькі хацелася б перасцерагчы. Тэмы далікатная, людзі, якія перажылі такое, хваравіта ўспрымаюць кожнае неасцярожнае слова, не заўсёды хочуць, каб нават прозвішча іх упаміналася. Таму чуткі, прыблізнасць тут не павінны прысутнічаць.

Інтэрв’ю вяла В.Сідаровіч
13 кастрычніка 1989 года. Газета “Ленінскі прызыў” - орган Аршанскага райкома і гаркома Камуністычнай партыі Беларусі раённага і гарадскога Саветаў народных дэпутатаў.

P.S.

Безлюдов Иван Семенович
1884 г.р., м.р.: д. Зайцево Оршанского р-на, белорус, из крестьян, образование: н/начальное
сезонный рабочий
прож.: Витебская обл., Оршанский р-н, д. Зайцево
арестован 19.09.1937
Обвинение: 72 УК БССР - а/с агитация
Приговор: "тройка", 24.09.1937 - ВМН
Расстрелян 12.10.1937
Реабилитация: Прокуратура Витебск.обл., 16.06.1989
Источник: Белорусский "Мемориал"

Безлюдов Иосиф Францевич
28.10.1888 г.р., м.р.: д. Погост Туминичского с/с Оршанского р-на, поляк, из крестьян, образование: начальное
слесарь, Оршанское паровозное депо
прож.: Витебская обл., Оршанский р-н, д. Погост
арестован 24.10.1937
Обвинение: 72 УК БССР - а/с агитация
Приговор: комиссия НКВД СССР и Прокурора СССР, 20.11.1937 - ВМН
Расстрелян 09.12.1937
Реабилитация: Суд.кол.по угол.делам Верх.суда БССР, 23.09.1960
Источник: Белорусский "Мемориал"

репрессии, кобыляцкая гора, ленінскі прызыў, орша

Previous post Next post
Up