Сведка пра страшныя знаходкі на Кабыляках

Sep 21, 2017 01:24

image Click to view


У 80-ыя гады былі выяўленыя і асноўныя месцы сталінскіх расстрэлаў у Оршы. У верасні 1982-га ў лесе на Кабыляцкай гары пад Воршай пры будаўніцтве была знойдзеная яма з целамі 50 расстраляных. У тым жа годзе афіцыйная камісія прызнала, што гэта расстрэлы савецкіх часоў. Сярод сведкаў страшных знаходак у Кабыляках - Двізаў Станіслаў Мікалаевіч, 1950 года нараджэння, на пачатку 1980-ых працаваў у Будаўнічым трэсце №18 г.Оршы. На яго вачах падчас будаўніцтва ў раёне Кабыляцкай гары рабочыя знайшлі чарапы з харэктэрнымі адтулінамі ад куль. Таксама распавядае ён і пра парэшткі, знойдзеныя пры будаўніцтве Дубровенскага ільнозавода - гэта былі нямецкія пахаванні часоў Другой сусветнай вайны.

Станіслаў Двізаў распавялае: „Я вельмі добра памятаю той дзень. Працаваў майстрам у трэсце №18. Гляджу - рабочыя пабеглі, я думаю: Што такое? Куды яны пабеглі? І я пайшоў, гляджу ляжаць прастрэленыя чарапы. У чарапах “дзірачкі” Хто? Што? А пасля старажылы расказалі мне, што там быў расстрэл. Гэта было ў Кабыляках. Там роў, старажылы мне расказвалі, што там расстрэльвалі рэпрасаваных”.

Станіслаў Мікалаевіч таксама быў сведкам таго, як пры будаўніцтве Дубровенскага ільнозавода раскапалі нямецкія могілкі часоў Другой сусветнай вайны, ён распавядае і пра гэта: “Потым я будаваў ільнозавод у Дуброўна. І таксама рабочыя-мантажнікі пабеглі. І адзін паказвае - чэрап. Гэта нямецкія могілкі былі часоў Другой сусветнай вайны. А на могілкх нельга нічога будаваць. Не важна - вораг ці не вораг там пахаваны”. Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца www.racyja.com

репрессии, кобыляцкая гора, орша

Previous post Next post
Up