Справаздача.

Oct 11, 2013 12:32

Оригинал взят у mbodikov в Справаздача.
У нядзелю, пасля Імшы высветлілася, што на наступны дзень у нас з Ленкай будзе бежмаванне. У каталіцкім касьцёле гэта таксама называецца сакрамантам канфірмацыі і значыць ён Хрысьціянскую сталасьць (даросласьць). У праваслаўнай царкве ён праходзіць адначасова з сакрамантам хросту, у касьцёле ж яны разделеныя.
Мы канешне ж рыхтаваліся, але ўсё-роўна - даволі нервовы быў момант. Паколькі хадзіць разам з астатнімі парафіянамі на падрыхтоўку да канфірмацыі мы не маглі, наш пробашч даў нам канспект лекцыяў па падрыхтоўцы. Усю нядзелю мы з Ленкай чыталі ўслых разважанні наконт сімвалаў веры, таго, што значыць сам гэты сакрамант, што ў яго ўкладзена.
Вельмі мяне крануў момант, які быў сугучны майму тагачаснаму душэўнаму становішчу.
У нейкі момант я падумаў, што не гатовы да бежмавання. Што мяне яшчэ нельга назваць сталым вернікам, дарослым хрысьціянінам. Напэўна, праз тое, што я не з дзяцінства ў серадзе веруючых да некаторых рэчываў як у Імшы, так і ўвогуле ў тым, што тычыцца рэлігійнай складаючай я стаўлюся больш сьвядома, чым некаторыя, але ў цэлым, у большасьці момантаў я адчуваю сябе яшчэ такім дзіцяняткам, якому шмат што трэба растлумачваць, якое шмат яшчэ чаго не ведае. Вось не ўпэўнены я, напрыклад, калі падыходзіш да алтара, ці патрэбна хрысьціца (не як я не магу прымусіць сябе, чамусьці ўжываць слова жагнацца, хоць мне настойліва і даказваюць, што гэта і па-беларуску яно так гучаць павінна), таму раз-пораз я то хрышчуся, то не. Ды і многіх малітваў, якія так добра ведаюць усе тыя, з кім мы сустракаемся ў касьцёле кожную нядзелю і нават часьцей, я таксама не ведаю.
Дык вось, у пэўны момант да мяне прыйшло паразуменне, што я не гатовы да прыняцця гэтага сакраманту, што гэта будзе не шчыра. І ў гэты момант я прачытаў: што ніхто з вучняў Хрыста не быў гатовы прыняць яго такім, якім ён быў. Кожны хацеў ад яго нешта сваё, для нейкіх сваіх мэтаў. Яго хацелі бачыць кіраўніком паустання, царом габрэяў, новым прарокам, мячом у руках Бога, і г.д. Але не хто не быў гатовы да яго такога, якім ён быў. І пасьля гэтага былі словы, якія мяне крыху суцішылі і далі спакою і ўпэўненасьці. "Езус не прыйшоў да гатовых, ён не прыйшоў да дасканалых, ён прыйшоў да тых, у каго быў патэнцыял стаць гатовымі ў будучыні".
На наступны дзень, у панядзелак у дзень Маці Божай Ружанцовай у парафіі было сьвята, па-першае ўрачыстасьць Маці Божай Ружанцовай, па-другое - 10 год са дня заснавання парафіі і ад таго дня, калі ксёндзы - Міхаліты распачалі сваю працу на Беларусі, па-трэцяе ўсе чакалі прыезду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, а акрамя гэтага мы з Ленкай, і ячшэ каля 12 чалавек прымалі сакрамант бежмавання, пасьля чаго нас можна лічыць дарослымі вернікамі.
Адна з асаблівасьцяў бежмавання ў тым, што падчас гэтага сакраманту табе даецца новае, дадатковае імя ў гонар "твайго" сьвятога. Мне дастаўся сьвяты Сільвестар, дзень якога сьвяткуецца ў дзень майго нараджэння. Ленке - сьвятая Рыта. Не ведаю як Ленкава сьвятая, але ў мяне ўраджанне, што сьвяты Сільвестар і так апякае мяне ледзь не ўсё жыццё. Калі я чытаў Лене пра яго жыццё, а ён жыў у 4 стагоддзі і быў, дарэчы Папам, то яна сказала, што зыходзячы з яго жыцця ён мне вельмі падыходзіць (ці я яму)).
Сама Імша была вельмі ўрачыстая. У 18 гадзін уся каплічка ўжо кішмела людзьмі. Перад Імшой Кандрусевіч асьвяціў надзел зямлі на будаўніцтва касьцёла. Я спачатку ставіўся да ўсёй гэтай дзеі крыху павярхова. Але само багаслужэнне мяне вельмі кранула. Кранула, у першую чаргу тое, што арцыбіскуп падчас прамовы да парафіянаў некалькі разоў пачынаў плакаць (ну, ці ледзь не заплакаў) ад таго, што ён казаў. Было зразумела, што гэта не простыя словы, што яны ідуць ад самай душы, ад самага сакрамэнтальнага і таямнічага. Я пабачыў сапраднае адданае служэнне чалавека Богу і людзям.
Пасьля арцыбіскупа са словамі падзякі выступіў і наш ксёндз Генадзь, ён таксама вельмі расчуліўся і ледзь не заплакаў. Яму прыйшлося заплюшчыць вочы і сканчваў ён словы падзякі з зачыненымі вачыма, каб не губляць канцэнтрацым і не перайсьці ў эмоцыі, а ён чалавек даволі эмацыйны.
Ленка непрыкметна змахвала слёзы, ды і ў мяне вочы ледзь не ўзмакрэлі ад такой сардэчнай і душэўнай шчырасьці.
Здаецца, што Сьвет робіць цябе больш чуллівым і ўспрымальным да пачуццяў астатніх людзей. У Ошо, ёсць пра гэта вельмі добрая пропаведзь, пра сталасьць і сумленне.
Вось такія справы, вось такая вера.

вера

Previous post Next post
Up