Брускета з морквай

Nov 09, 2012 16:23

Інгрэдыенты:

4 лустачкі хлеба,
4 морквы,
аліўкавы алей,
бальзамічны воцат,
гарчыца,
соль,
перац.

Спосаб падрыхтоўкі:

Нарэзаць саломкай моркву. Апырскаць невялікай колькасцю аліўкавага алею. Пасаліць і паперчыць.

Змяшаць бальзамічны воцат і гарчыцу.

Абсмажыць лустачкі хлеба і пакласці на талерку, выкласці моркву, заліць соусам і падаваць.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.





спецыі, морква, алей, хлеб

Previous post Next post
Up