Торт "Захер"

Sep 22, 2012 19:47


Выхад: 8 порцый
Інгрэдыенты: 
• 150 г мукі, 
• 150 г сметанковага масла, 
• 150 г цукру, 
• 5 яйкаў, 
• 300 г цёмнага шакаладу, 
• 1 ч. лыжка пекарскага парашка, 
• 1 ч. лыжка ванільнай эсэнцыі, 
• 150 г абрыкосавага джэма, 
• 2 ст. лыжкі малака, 
• 100 г цукровай пудры,
• сметанковае масла для змазвання формы, 
• мука для абсыпання формы.
Спосаб прыгатавання:
Распусціць палову шакаладу на вадзяной лазні разам з малаком. Змяшаць размякчанае сметанковае масла з цукрам і ванільнай эсэнцыяй, дадаць яечныя жаўткі па адным за раз і распалены шакалад. Злучыць з  прасеянай мукой і пекарскім парашком. Замясіць цеста. Узбіць яечныя бялкі ў моцную пену і дадаць у цеста. Вышмараваць сметанковым маслам і абсыпаць мукой форму дыяметрам 24 см, уліць цеста і выпякаць у духоўцы, папярэдне разагрэтай да тэмпературы 180°C, на працягу 40 хвілін.
Выняць корж і даць яму астыць, затым разрэзаць яго напалову гарызантальна. Вышмараваць разрэз першага каржа абрыкосавым джэмам і акуратна накрыць яго другім каржом.
Прыгатаванне шакаладнай глазуры: распусціць пакінуты шакалад на вадзяной лазні, злучыць з цукровай пудрай і зняць з агню. Размяшаць шакаладную сумесь, дадаючы 3 ст. лыжкі халоднай вады за раз. Калі глазура стане аднастайнай, вышмараваць ёю з дапамогай лапаткі паверхню і бакі торта. Даць глазуры застыць і падаваць.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.





выпечка, джэм, торт, шакалад

Previous post Next post
Up