ПАХОДЖАННЕ: Таскана
Выхад: 4 порцыі
Інгрэдыенты:
• 400 г мукі,
• 250 г чырвонага вінаграда,
• 220 г цукра,
• 20 г дрожджаў,
• 15 г кедравых арэшкаў,
• аліўкавы алей,
• соль.
Змяшаць муку з дрожджамі, растворанымі ў 200 мл цёплай вады, 200 г цукру, 1 дробкай солі, 2 ст. лыжкамі аліўкавага алею. Затым накрыць цеста ручніком і даць падняцца на працягу 1 гадзіны. Вымыць вінаград і разрэзаць напалову.
Раскатаць цеста ў круглы пласт і выкласці ў форму, змазаную з 1 ст. лыжкай аліўкавага алею. Вышмараваць цеста 3 ст. лыжкамі аліўкавага алею і пасыпаць пакінутым цукрам. Выкласці па-над цестам вінаград разрэзам угару і пасыпаць кедравымі арэшкамі. Выпякаць у духоўцы пры тэмпературы 190°C на працягу 30 хвілін да гатоўнасці.
У рэчаіснасці гэта спрошчаная версія фларэнтыйскай факачы. Арыгінальны рэцэпт павінен быць прыгатаваны слаямі. На тонкім слоі цеста выкладваецца частка вінаграда, пасыпаная цукрам і змазаная аліўкавым алеем, затым укладваецца яшчэ адзін слой цеста і гэтак далей, сканчаючы заўсёды вінаградам.
© Святлана Калтовіч, 2012 г.