(no subject)

Dec 27, 2012 00:53

некалькі год тупа трымаеш у сабе, усё трымаеш, не сур'ёзнага анічога, проста адна-адна-адна, трымацца, усміхацца, іграць на людзях, тупіць па вечарох, час ад часу зрывацца на сабе і акаляючым асяроддзі, уставаць, ісці далей, плясаць нейкія завадныя ролі ў п'есе, што сама сабе напісала, баяцца прызнацца, баяцца кахаць, баяцца быць каханай, праходзіць праз гістэрычныя масты, уставаць, ісці далей, есці ёгурты па раніцах, піць піва па вечарох, скуголіць у фэйсбучыку, гуглтоку, жжэшачцы ды іншае, думаць што не відаць твараў дык можна ўсё, прывязвацца, шалець ад невядомасці, млець ад словаў, чакаць-чакаць-чакаць, не дачакацца, уставаць, ісці далей, не дазваляць сабе быць сабой, усміхацца, жартаваць, вучыцца, забіваць, стамляцца, піць каву, курыць, глядзець фотаздымкі (с), уставаць, ісці далей.
Нарэшце паламацца. Нікуды не пайсці. Нават на працу. Нікуды не паехаць. Нават у Кіеў. Не паехаць нават здаць квіткі. Проста забіць мазгі жудасным выпадкам з групай Дзятлава. Упершыню паглядзець і тое не цалкам Зялёную Мілю. Павесіць на вокны выцінанкі. Развесіць мішуру і гірлянды. Паесці ўволю пельменяў.
Праз пяць дзён выпаўзці з хаты. Зразумець што вочы адвучыліся бачыць, а розум разумець. Стаяць на прыпынку. Думаць дзе лепш купіць папіросы.
І вось стаіш на прыпынку, і неяк новымі вачыма глядзіш вакол, пакуль што дрэнна разумееца, альбо курыць хочацца, альбо спаць, а з неба валіцца вільгаць, снег пачарнеў і не радуе, а імкліва знікае ў асфальце, а на прыпынку, тонкімі рыскамі квадратны контур. Бліжэй, што гэта? Яшчэ не бачыш, цёмна і не зразумець чаму тонкімі чорнымі рыскамі хтось вычарціў амаль роўны квадрат. Яшчэ бліжэй. І тут водар. Натуральных зялёных, чорных з самага ранку ялінак. Закрываеш вочы і стаіш як у дзяцінстве. хаця што я, у мяне ў дзяцінстве была сасна амаль што. Але водар. Ён перакрывае шум дарогі, крыклівых бабак, чорнага снегу. Я не гледзячы заходжу ў аўтобус, і ужо там разумеючы блізкі час спаткання з працай, разумею, што водар паехаў са мной, каб мне не было так сумна і страшна. Новый готт, чо уш там :)

АбЫштО, Проста так, Новы ГоТТ, Дзе-Я?

Previous post Next post
Up