(no subject)

May 01, 2012 01:21

па раніцах яна пісала вершы
пускала тытунёвы дым у вокны
яна хацела замуж "заграніцу"
а можа проста замуж?
не істотна

яна любіла Фрэйда і Сакрата
ліла ў празрысты кальвадос Платона
яна хацела проста нешта ведаць
што ёй давала гэта?
не вядома

а па начох яна лічыла зоры
па звычцы традыцыйнай адзіноты
альбо глядзела сны бы стужкі
што нараджала жарсць,
Яе хвароба.

яна кранала вуснамі жалеза
узімку, каб намёртва прыставала
Вар'ятка - скажаш ты
Я запярэчу: Не,
проста яна так кахала.

Вірш

Previous post Next post
Up