(no subject)

Apr 23, 2018 13:27

Мушу павесіць на дэсктопе ягонае фота
каб не забывацца
як крычала ў чорную рэчку пра любоў і каханне
як збірала кляновае лісце, пісала лісты і нататкі і часам вершы
як языком даўгім кранала выцвілыя татуяванкі
мушу павесіць ягонае фота ў рамцы на сценцы
ці ў серванце паставіць за шклом
гасцям паказваць, распавядаць, як было і як быць магло

Кугакаўка, Вірш

Previous post
Up