Выбітная дата

Aug 22, 2008 12:49


Сёньня спаўняецца
100 год з дня нараджэньня


Анры Карцье-Брэсона
1908-2004
Самага выбітнага фатографа ў гісторыі фатаграфіі.

Усе найбольш вядомыя працы Анры Карцье-Брэсона - агульнавызнаныя шэдэўры. Гледзячы на іх разумееш, што магія (Божая воля ці нешта іншае) ў фатаграфіі існуе. Бо звычайны чалавек ня можа зрабіць столькі унікальных кадраў. Анры - найперш і выключна фотажурналіст, усе яго здымкі рэпартажныя. Таксама мяне вельмі ўражвае яго артыкул "Вырашальны момант". Ня вельмі вялікі артыкул замяняе цэлыя кнігі па фатаграфіі, кожнае слова ў тэксце мае вялікае значэньне.

Біяграфія майстра і лепшыя працы ў розныя перыяды жыцьця.
Знакаміты артыкул Карцье-Брэсона "Вырашальны момант"
Previous post Next post
Up