Брукаванка на вул. Карла Маркса

Jun 13, 2008 18:49

На вул. Карла Маркса пачалі разбіраць брукаванку (участак ад Дома Афіцэраў да Парку Горкага). Аб гэтым учора паведаміў ul_sciapan.





З боку Дома Афіцэраў брукаванка цэлая.



Прыблізна на сярэдзіне адрэзку вуліцы дарога перагароджана, крыху далей бачныя будаўнічая тэхніка і працаўнікі. Па іх словах, вядзецца рамонт падземных камунікацый, які скончыцца ў лістападзе гэтага году. Пасьля працаў брукаванку вернуць на месца.



Разабрана адна паласа дарогі, толькі ў адным месцы крыху шырэй. Такім чынам на дадзены момант знята каля чвэрці брукаванкі.



Знятай брукаванкі побач ня відаць, хутчэй за ўсё яе вывозяць на іншае месца на гэтым грузавіку


спадчына, Мінск

Previous post Next post
Up