Apr 26, 2010 11:25
Панядзелак - гэта маленькі Новы год, замяшаны на дні народзінаў і прыпраўлены горка-кіслым разуменьнем, што НІЧОГА БЛЯ ТЫ НЕ ПАЧНЕШ СПАЧАТКУ. Ну, так створаны чалавек - плянаваць, абяцаць, хацець, загадваць, а ў выніку потым прачнуцца пасьля "нядзельнай вечарынкі ціпа папіць гарбаткі" ў незнаёмым раёне, зьесьці на сьняданак недаедзеныя ўвечаны кірыешкі, запіць адкаркаваным вычханым півам, капітальна спазьніцца на працу... Зрэшты, гэта ж не мае панядзелкі, проста я чула, што так бывае.
Калі перастаеш вучыцца, дні тыдня перастаюць значыць шмат. Калі ты вучань ці студэнт, то ведаеш, што ў сераду - ненавісная геамэтрыя, у чацьвер - любімая літаратура, а ў суботу - адна фізра і далей бясконцыя выходныя. Калі ты пачынаеш працаваць, то ўсё неяк становіцца значна прасьцей: тыдзень падзелены, праўда, непрапарцыйна - ёсьць дні выходныя, а ёсьць працоўныя. І розьніцы паміж панядзелкам і, скажам, чацьверам, неістотная.
Мая праца балянсуе паміж журналістыкай і палітыкай, што дазваляе мне спакойна ставіцца да панядзелкаў, нават любіць іх - палітыкі сьпяць, у журналістаў - планёрка. Ніколі не рабіце прэс-канфэрэнцыяў упанядзелак - ніхто ня прыйдзе. Хочаце быць top-news, - аўторак - тое, што вам трэба.
Мае панядзелкі. ПА-НЯДЗЕЛКІ - чуецца адгалосак школьнай бесшабашнай НЯДЗЕЛІ і НАДЗЕІ на тое, што яна больш не паўторыцца. У панядзелак няма сэнсу пачынаць жыцьцё спачатку, у панядзелак варта падцягнуць папругу і вярнуцца да свайго звычайнага стану. Гэта так проста. Гэта так складана.
осени не будет никогда