Сто фактаў пра мяне:

Apr 17, 2009 15:11

1. Я часта набіраю зь непераключанай клявіятурай. Напрыклад, назву гэтага паста я спачатку напісала так: Cnj afrnfo ghf vzyt/
2. За ўсё жыцьцё я зьмяніла 4 мабільныя тэлефоны. Апошні зь іх (чацьвёрты) - гэта кішэнны кампутар.
3. Лічу, што найлепшыя сябры - хлопцы.
4. Вельмі люблю салёны попкорн, магу ёсьці яго пачакамі і мне не перастае яго хацецца.
5. Я была ў Швэцыі 9 разоў. І хачу яшчэ.
6. Жаласьць да людзей - адзін з галоўных маіх недахопаў.
7. З абутку а не люблю насіць кеды і абцасы.
8. Не люблю фатаграфавацца, баюся аб’ектываў, ніколі не дазволю незнаёмцу сябе сфоткаць.
9. Для мяне няма нічога прыемней, чым дапамагчы таму, у каго сапраўды ёсьць у гэтым патрэба.
10. Калі мяне запрашаюць у кавярню, я вельмі саромеюся замаўляць. І часта не бяру нічога, альбо што-небудзь самае таннае, накшталт гарбаты.
11. Перакананая, што чалавек з усім звыкаецца. Якім бы страшным, балючым, крыўдным гэтае ўсё не было.
12. У хлопцах я больш за ўсё цаню вернасьць. Каб зразумець гэта, спатрэбіліся гады адваротнага.
13. Я вельмі баюся глядзець фільмы-жахі. Калі даводзіцца, то палову сэансу сяджу з закрытымі вачамі і вушамі, а потым прашу маму сустрэць мяне ў пад’езьдзе.
14. Я абсалютна ня веру ў прыкметы і забабоны.
15. Для мяне не праблема першай пазваніць хлопцу.
16. У мяне няма любімага гурта (сьпевака).
17. У дзяцінстве я займалася мастацкай гімнастыкай, плаваньнем і пап’е-машэ. Вынік - умею плаваць.
18. Я баюся ніколі ня выйсьці замуж.
19. Мая любімая кампутарная гульня - маджонг.
20. А настольная - манчкін.
21. Ёсьць кнігі, якія я перачытвала больш, чым 10 разоў. Адна зь іх - “Превратности любви” Андрэ Маруа.
22. Я раўнівая. Хаця здаецца, што гэта ня так.
23. Я ніколі ў жыцьці не паліла, не ўжывала наркотыкі і не была п’янай.
24. Мой любімы герой “South Park” - Эрык Картман.
25. Я люблю мужчынскія рукі.
26. Часам я магу сьмешна і пошла жартаваць. Спадзяюся, што ня вельмі крыўджу гэтым аб’ектаў сваіх кпінаў.
27. Я люблю спаць на жываце. І абавязкова ў поўнай цемры.
28. Мне не хапае ўпэўненасьці ў сабе.
29. Часам мне няма чаго сказаць людзям. Таму я люблю інвізіблы ў скайпах і аськах.
30. Я баюся тэлефонных званкоў. Са знаёмых і незнаёмых нумароў.
31. Я не разумею розьніцы паміж закаханасьцю і захапленьнем.
32. Мне хочацца быць побач з тым, хто мацнейшы за мяне, хто цікавейшы і разумнейшы, чым я. З тым, хто можа мяне чаму-небудзь навучыць, кім я буду захапляцца і ў нейкай ступені лічыць недасягальным.
33. У школе я тры гады была старастай клясы.
34. Я - рамантык. Але я супраць дарагой рамантыкі.
35. Я часта баюся ці саромеюся спытаць нешта ў незнаёмых.
36. Лічу няправільным пакідаць у скрыні непрачытаныя мэйлы. А тым больш назапашваць іх тысячамі.
37. Мяне моцна раздражняе непунктуальнасьць.
38. Часам я не магу заснуць ад думкі, што я дарэмна губляю час па жыцьці.
39. Я люблю чытаць у прыбіральні і ванне.
40. Я думаю, што буду памятаць першае каханьне вечна.
41. Я люблю глядзець рэкляму і гартаць Касмаполітан.
42. Мне складана адмовіць чалавеку. З-за гэтага я часта трапляю ў дурацкія сытуацыі і сваруся зь сябрамі.
43. Сям’я для мяне - самае галоўнае.
44. Навінкі тэхнічнага прагрэсу я ўспрымаю зь цяжкасьцю і шмат чым ня ўмею карыстацца.
45. Я ніколі ня бачыла і ня бачу сябе публічным чалавекам.
46. Апроч попкорна я люблю аліўкі і масьліны.
47. Я вяду каталог прачытаных кніг.
48. Я Казярог. Для мяне гэта нічога ня значыць. Я ня ведаю, хто па гараскопу хлопцы, зь якімі я сустракалася.
49. Я ўвогуле не гляджу тэлевізар. Але зусім не ганаруся гэтым.
50. Я веру, што, калі стасункам быць, гэта зразумела ўжо з першай хвіліны.
51. Каб зразумець, што жыцьцё пасьля Франака ёсьць, мне спатрэбіўся тыдзень.
52. У мяне ёсьць 3 флэшкі, і я памятаю, што на якой запісана.
53. Я ўмею ствараць добрае ўражаньне.
54. Я чула пра сябе вельмі шмат плётак. Большасьць зь іх - поўная лухта.
55. “Меня обманывать не надо, я сам обманываться рад”.
56. Складаньне сьпісаў неабходных рэчаў і спраў рэальна дапамагае мне ў жыцьці.
57. Я выкідаю паперу і плястык у адмысловыя кантэйнеры.
58. Часам мне здаецца, што я вельмі наіўная.
59. У некаторых рэчах я бываю вельмі жорсткай і катэгарычнай.
60. Я супраць гомасэксуальных шлюбаў і абортаў.
61. Я шмат падарожнічаю, але ня ўмею ад гэтага атрымліваць задавальненьня. Таму пасьля вандровак адчуваю стому.
62. Мне страшна паказваць каму-небудзь свой плэй-ліст ці айпод. Мне здаецца, што зь мяне будуць сьмяяцца за мае музычныя густы.
63. Мне пастаянна халодна.
64. Я заходжу на борт самалётаў у стане лёгкай панікі.
65. Я праваслаўная. Але часам хаджу ў касьцёл.
66. Паміж прозай і паэзіяй выбіраю прозу.
67. Я люблю штодзёньнікі і каляндары. Але ніколі не вяду іх акуратна.
68. Я амаль заўсёды прастуджваюся ад марозіва. Таму сьвядома пазбаўляе сябе такой радасьці. Калі не вытрымліваю, то замаўляю шакаладнае з шакаладным сіропам і пасыпанае шакаладам.
69. Мне цікава зьведваць адмоўныя эмоцыі.
70. Быў час, калі мне вельмі хацелася даведацца, як гэта - паліць. Потым неяк прайшло.
71. Часам я размаўляю на расейскай мове. І на ангельскай.
72. Я вельмі не люблю амбасады, баюся іх.
73. У маім асяродку ёсьць людзі, на якіх мне хочацца быць падобнай.
74. Збольшага я хутка прабачаю. Але некаторыя рэчы не змагу забыць ніколі.
75. Мне здаецца, што я магу ўплываць на людзей, асабліва на хлопцаў.
76. Я спадзявалася, што пераможа МакКейн.
77. Мне прызнавалася ў каханьні 9 хлопцаў. Адзін зь іх потым разьбіў мне сэрца. Гэта быў ня Франак.
78. У мяне ёсьць 2 віды візытовак.
79. Бывае, што я плачу альбо сьмяюся ў сьне.
80. Ёсьць жж, якія я пастаянна чытаю, але не зафрэнджваю і не камэнтую.
81. Гэты сьпіс я расцэньваю, як акт эксгібіцыянізму. У некаторай ступені.
82. Я аддавала бясплатна рэчы праз адпаведную суполку ў жж.
83. Але ніколі нічога ня брала.
84. Мне даводзілася плакаць ад бясьсільля.
85. Мне хочацца пабываць у Парыжы.
86. Я важу 54 кіляграмы.
87. На сваё 20-годзьдзе я запрасіла 4 хлопцаў і ніводнай дзяўчыны. Хлопцы на мяне пакрыўдзіліся.
88. Я веру ў Бога.
89. Я ніколі не размаўляла з бацькамі пра сэкс ці што-небудзь такое.
90. Хаця ў мяне зь імі проста цудоўныя адносіны і я вельмі іх люблю.
91. Я не зьбіраюся ў старасьці пісаць мэмуары.
92. Я асабіста знаёмая з многімі беларускімі палітыкамі і журналістамі.
93. Сёньня ў маім тэлефоне 712 кантактаў.
94. Я была самая маленькая ў клясе.
95. Але і самая разумная.
96. Я спадзяюся, што шмат чаго яшчэ зразумею.
97. Неўзаемнае каханьне - найлепшае, што здаралася са мной.
98. Мне хочацца ставіцца да жыцьця, як Брыджыт Джонс.
99. Я ня ведаю сваю групу крыві.
100. Адзіны чалавек, якому наканавана пражыць маё жыцьцё, - гэта ня хто іншы, як я сама.

я, сьпіс

Previous post Next post
Up
[]