so hard to say goodbye

Nov 11, 2008 15:52

Прыйшоў час і ўсё неяк зьмянілася. Сэзоны ў парасонах. Непрыдбаныя спадніцы. Невыказнасьці нявыказанай вочы поўныя.  Прыйшоў час, і ўсё стала проста-проста, таму што, калі нічога няма, складана быць ня можа. (А можна так - Прыйшоў час і ўсё стала складана-складана, таму што, калі нічога няма, простасьць ня можа існаваць апрыёры.) Прыйшоў час і ў нас зьявіліся новыя любімыя кавярні, таму што мы думалі, што час прыйшоў, а ён прайшоў.  Прыйшоў час і мы памянялі маршруты, бо зараз нам трэба ў іншыя мікрараёны. "Усё прайшло", - кажа мне М. і гэта сто разоў няпраўда. "Усё пройдзе", - кажу я М. і гэта можа праўда, а можа - і не. Прыйшоў час, а разам зь ім і адзінота, якая, вядома, здараецца з усімі, але ўсё роўна непрыемна.
Прыйшоў час ці час прайшоў? Якая, зрэшты, розьніца, калі і там і, там адно паэзія, пяшчота і мяккі гумар?

час, каханьне, жыцьцё

Previous post Next post
Up