Навагрудак 2006 - сярэднявечны фэст

Jul 04, 2006 01:03

Чамусьці мне зусім не хочацца апісваць усе ляпы, дапушчаныя ў арганізацыі гэтага мерапрыемства, нават засяроджваць сваю ўвагу на тым, хто там што рабіў, наогул што было, а чаго не было. Самае галоўнае, што мне дало гэтае падарожжа, гэта адчуванне нейкага яднання з наваколлем. Невыразна прыемнае пачуццё, якое проста паглынае цябе і ты не звяртаеш увагі больш ні на што, табе становіцца ўсё роўна ці ёсць хто-небудзь поруч, а інкалі нават лепш калі нікога няма...
Так я ляжала простанеба на вале насупраць замкавай гары... глядзела на руіны велічнага колісь збудавання, на неба, такое высокае, амаль недасяжнае і ў той жа час такое блізкае, знаёмае, таксама велічнае....І здавалася нібы тыя стагоддзі, якія мінулі, яны аб'ядналі рукатворнае з нерукатворным у адзінае цэлае...Промені ранішняга сонейка напаўнялі маё цела незвычайным цяплом, прыемна.
За адно гэта ўжо варта любіць жыццё. Для гэтага варта жыць.

путешествия, Навагрудак, сярэднявечны фэст, мысли

Previous post Next post
Up