У тым, каб прайсьціся раніцай а палове шостай ёсьць свае плюсы - напрыклад, магчыма пабачыць, чым на стадыёне займаюцца буслы.
Чым-чым, жабкамі страўнік набіваюць, вось чым! Мінак на ровары, што стаяў як аслупянелы ад захапленьня, падзяліўся: "Эжэ пятнаццатую праглынуў! Куды ў яго толькі лезе!".
А на газоне перад выканкамам у гэты час пануюць каўкі - не адлятаюць, калі йдеш побач, толькі адходзяць крыху. Яшчэ б з такой дзюбай ды кагалам каго баяцца!
(© animals.howstuffworks.com)
А ў дрэвах побач такі вэрхал быў, як сотні мамак дзяцей у школу разам зьбіраюць - што гэта за птушкі я ўжэ не глядзеў, бо справы не чакалі.