Быць калдыром...

Sep 08, 2009 11:15

Быць калдыром - гэта:

* Жэрці семкі і пляваць сабе пад ногі
* Паўсюль гучна уключаць на мабіле расейскамоўную папсу, бандзюкоўскія і эмцівішныя напевы
* Прылюдна хваліцца тым, колькі можаш выпіць і як ты ў суботу класна ў дупель нажраўся
* Пагарджаць тымі, хто апранаецца, размаўляе і паводзіць сябе інакш
* У чарзе піхаць папярэдніх, каб чарга хутчэй рухалася
* Зімой насіць підарку на цемечку а летам маечку з сетачкі
* Пры кожнай магчымасьці апранаць спартовы касьцюм з туфлямі
* За мяжой ганарліва хадзіць у танных чырвона-зялёных шмотках ці майках з савецкай сымболікай
* Ведаць, што самае моднае - гэта тое, у што апранаецца большасьць
* Лічыць сябе лепшым за хахлоў, пшэкаў, лабасаў і піндосаў
* У аўтобусе сядзець на дзьвух месцах, а на лаўке - абавязкова з нагамі
* Называць чарнілы віном. Смачным і танным.
* Мець у купленай бацькамі дабітай "тачке" аб'ём дынамікаў у некалькі разоў большы за аб'ём мозгу
* Ведаць, што правільныя навіны - толькі на ТБ, астальныя ўрут
* Часам слухаць цяжкі рок- Зямфіру, "Зьверы" і Саладуху

жахі, трэш, дурныя пытаньні, нарысы

Previous post Next post
Up