Нашыя турфірмы - гэта песьня, факт. Толькі вось жанр гэтай песьні бывае розны, ад блатняцкіх трохакордавікаў да палянэзу. Сядайце ў фатэлі, канцэрт пачынаецца.
Уступ
Пасьля двух тыдняў шчыраваньня з тэлефонам над аб'явамі ў "ТіА" шэраг патэнцыйных турфірмаў - атрымальнікаў нашых грошыкаў зьменшыўся да дзьвюх. Апошні націск, усё! Вырашана, зьвяріаемся па пуцёўкі ў фірму... назавем яе "Б" (то бок Буйная дзяржаўная фірма :)) ), бо паехаць у тое месца і ў той час, якія мы абралі там кашіавала таньней, чым у іншых. Тэлефанаваньне, і вось усё дамоўлена, застаецца паехаць і памяняць грошы на пуцёўку.
1 куплет
Здаецца, на ўсю фірму працуе толькі адзін кампетэнтны мэнэджар, які ведае абсалютова ўсё. Астатнія па кожным пытаньні кансультуюцца, бо не ведаюць анічога. Натуральна, з нашым бюджэтным адпачынкам нам да тых, хто анічога ня ведае. Добра, нам яшчэ раз паказалі буклет і пераказалі ўголас тое, што мы і так ужэ ведалі. Мы пакінулі замову на пуцёўкі, аплацілі аванс і задаволеныя зьехалі.
Праз тыдзень я прыехаў забіраць пуцёўкі. Вось тут песьня і загучала на ўсю моц - пуцёўкі былі выпісаныя на іншую дату і коштам утрая вышэйшым за дамоўлены. Кожнае з пытаньняў вырашалася за некалькі хвілінаў тэлефанаваньнямі да "таго, хто ўсё ведае". Пра тое, што ў страхоўке вымудрыліся неправільна напісаць мой адрас я змаўчаў.
2 куплет
Фірма "Б" не набрала турыстаў на свой аўтобус і разьмяркавала нас па іншых, таму далей гаворка будзе ісьці пра фірму... ну, напрыклад "Г". Аўтобус быў звычайны, не новы але і не разваліна, крэслы мягкія, кандзішн слабы, прыбіральня на замку. Да мяжы дапілілі хутка, на шчасьце гід не дакучаў расповядамі пра памятныя мясьціны вайны і працы навокал, крыху паспалі. Ужэ ўвечары былі ў Украіне. Праз 40 хвілінаў быў абяцаны прыпынак каля кавярні, урубіўся тэлевізар і ўсе заціхлі. Пытаньне, чаму нельга было паесьці перад мяжой, без пасярэдніцтва абменьнікаў, так ніхто і не задаў. Прайшлі абяцаныя 40 хвілінаў, пасьля яшчэ і яшчэ... Нарэшце, бліжэй да поўначы, калі палова аўтобуса (асабліва дзеці) ужэ заснула, мы спыніліся. Каму трэба, памянялі грошы, паелі, пасьля ў аўтобусе папілі гарбаты, першы і апошні раз за паездку.
Уначы аўтобус ляцеў як страла з лука, праз сьпячы Кіеў і далей па новай адэскай шашы, амаль што падлятаючы над зямлёй, без усякіх прыпынкаў, добра што ўсе і так спалі. Ранкам каля Адэсы аўтобус нарэшце замедліў палёт і вось тут... Гід абрадаваў нас тым, што "мы нечакана (!!!) прыехалі занадта рана і калі адразу паедзем да базы адпачынку, то там нікога з адміністрацыі яшчэ не будзе. Таму ў нас ёсьць афігенная магчымасьць наладзіць сабе гадзінкавую самастойную прагулку па адэскім базары!" Праз некалькі секундаў гід і кіроўца з торбамі зьніклі сярод гандлёвых шэрагаў.
Ашалелыя пасажыры паслухмяна пацягнуліся купляць шкарпэткі і рушнікі, бо да большага шопінгу папросту не былі падрыхтаваныя. Закупіўшы што ім было трэба, кіроўцы з гідам упэўненай рукой давезьлі нас да базы. Там увесь аўтобус ламануўся засяляцца, пра нас, падкідышаў, адразу забыліся. Праз 15 хвілінаў за намі прыехаў на сваёй машыне дырэктар нашай базы "Прахалода" і адвёз на месца. Хто б зьдзіўляўся, што наш аўтобус гадзіну таму праехаў у 150 мэтрах ад яе?
Адпачынак пачаўся, мора, пляж, сонца-а-а...
Інструментальнае сола
(для тых, хто зьбіраецца ўпершыню ехаць турыстычным аўтобусам)
З сабой трэба браць:
Поўны тэрмас (кожны аўтобус мае бідон-кіпяцільнік, але калі турысты будуць ціхія, карыстацца зь яго амаль не атрымаецца).
Канапкі ў дарогу на цэлы дзень.
Папера для прыбіральні, яна ж будзе ручніком.
Цікавая кніга ці часопіс.
Плэер (З НАВУШНІКАМІ!!!). Навушнікі дапамогуць не замінаць вашым суседзям і адначасова дапамогуць не чуць "шадэўры" з іхных мабілаў.
Падушачку у выглядзе літары "С" - спаць непараўнальна зручней.
Плед, нават у сярэдзіне лета.
Лёгкі абутак, каб не парыцца суткі ў красоўках.
Усьвядомленьне таго, што ад кіроўцаў і гідаў не залежаць надвор'е, тэмпэратура і хуткасьць пераходу мяжы.
Маючы ўсё гэта, з нашага досьведу, магчыма зрабіць паездку больш прыемнай і не такой стамляючай.
3 куплет
У дзень ад'езду мы спакавалі заплечнікі і пайшлі на мора, бо ніхто нас не папярэдзіў аб часе ад'езду, а значыць да абеду пасьпеем. Сапраўды, абедам у "Прахалоду" патэлефанаў гід з фірмы "Г" і сказаў, што нас чакаюць. Мы выселіліся з нумара і дырэктар базы зноў кінуў справы і павёз нас да аўтобуса, дзякуй яму влікі. У аўтобусе было пуста, каля яго бадзяўся толькі кіроўца, які і парадаваў нас тым, што ад'язжаем у 10 вечара. Мы пераглянуліся і пашлі на мора, карыстацца нечаканай яшчэ адной паловай дня на моры. Большасьць іншых турыстаў, як мы зразумелі, весь дзень прасядзелі ля сумак. Ноч і дзень у дарозе - імы дома.
Фінал.
Збольшага, фірмы "Б" і "Г" свае абяцанкі выканалі, мы адпачылі, дарога была боль-менш нармалёвай (для нас, а не для астатніх пасажыраў, гл. сола), грошаў заплацілі меней, чым у іншых фірмах. Ды і наўрацьці ў тых іншых фірмах усё шакаладна, таму вырашыў назвы фірмаў не расшыфровываць. Калі каму цікава - пішыце, удакладню.