Вёска, у якой нарадзіўся мой бацька.

Sep 11, 2007 14:01









Рэчка Уша, на яе беразе месьціцца вёска, у якой нарадзіўся мой тата.




На гэтым месцы стаяла хата Адама Ігнатавіча Віткоўскага, майго прадзеда, які нарадзіўся роўна стагодзьдзем раней за мяне. Хата стаяла на тым жа месцы, дзе й новая, але была даўжэйшая. За ёй быў сад, шмат кустоў з ягадамі і агрэстам а ў трох метрах ад рэчкі была лазьня.




Магчыма, пад гэтым, тады яшчэ маладым дрэўцам бегалі дочкі Адама Ігнатавіча: Сабіна, Ганна і Людміла, мая бабушка.




У 1942 годзе не стала Адама, а ў 1943 загінулі Людміла і Сабіна. Пасьля вайны рэшта сям'і пераехала ў горад, а апусьцелую хату вяскоўцы разабралі на дровы.
А вось якое неба над бацькоўскай вёскай.




Віткоўскія былі каталікі, як і шмат хто ў вёсцы. Вялікую частку тутэйшых жыхароў складалі латышы, дагэтуль захаваліся ў засеках іхныя прылады для прыгатаўленьня піва. Некаторыя вяскоўцы казалі, што Віткоўскія жылі тут здаўна, але большасьць пагадзіліся, што аднекуль яны прыехалі, а скуль - ужо ніхто ня ведае.




Дзіўна і прыемна было чуць, як незнаёмыя людзі, пра існаваньне якіх я ўчора нават ня ведаў, даведваліся, хто я і пачыналі абмяркоўваюць, на каго я болей падобны, на дзеда ці на бабулю.




photos, фота, вёска, рознае, гісторыя, сям'я

Previous post Next post
Up