Сакаліная ахота ці галубятня?

Nov 03, 2011 15:28

Пазаўчора быў відавочцам паветраннага здарэння. Ў нябёсах над маёй сядзібай голуб ратаваў жыццё, а сокал зразумела хацеў есці. Сконьчылася тым, што уцякач са усяго руху дзяўбануўся ў мур майстэрні, даганяты пасьпеў з развароту ўйсці ў піке, а потым імкліва набраў вышыню і знік з поля зроку.
І вось што дзіўна. Спачатку я спачуваў сокалу - ну патрэбна-ж яму неяк харчавацца. А калі падыйшоў да голуба (ён варушыўся на глебе), стала шкада яго. Агледзеў небараку і высветлілася, што вонкавых пашкоджанняў ў яго няма, але стаяць на лапах, тым больш лётаць яму немагчыма.
Ну што рабіць, занёс яго ў памяшканне і паклаў на шафу. Праз пару гадзін пагдедзеў - голуб пачаў ачуняць, спрабаваць хадзіць. А сёння выгляд ў яго яшчэ больш бравы.




Галубятню завесці, ці што? Мне заўсёды падабалася сачыць за птушынымі палётамі, а на сакалоў напэўна грошаў не хопіць...

сад і агарод., лабуда

Previous post Next post
Up